![]() |
|
|
|
|
Пытанні і адказы
- Як доўга выконваецца пераклад? - Звычайны тэмп перакладу – 6 старонак за дзень (старонка – 1800 знакаў без прабелаў або 250 словаў). Менш – пры дрэннай якасці дакумента (якасць сканіравання, распазнання, нязручны фармат) або вельмі складанай тэматыцы. Магчымы і больш высокі тэмп перакладу, у гэтым выпадку прыцягваецца дадатковы перакладчык (перакладчыкі). У гэтым выпадку замова лічыцца тэрміновай і ацэньваецца даражэй, бо рэдактару дадаецца праца па ўніфікацыі лексікі з розных частак перакладу. - Колькі каштуе тэрміновы пераклад? - На 50% даражэй за звычайны. - У Вас ёсць мінімальная замова? - Мінімальны кошт замовы складае 15 $. Калі ў Вас засталіся пытанні – задайце праз электронную пошту. |
| © 2006–2009 Lingva-by.com |